27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры Пуціна Ратэнбергі задумалі стварыць уласнае прыватнае войска

12
Сябры Пуціна Ратэнбергі задумалі стварыць уласнае прыватнае войска

Што вядома.

Блізкія да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна мільярдэры Аркадзь і Барыс Ратэнбергі надумалі стварыць уласнае прыватнае войска на аснове ПВК футбольных фанатаў, распавялі «Важным гісторыям» тры дасведчаныя крыніцы.

Гаворка ідзе пра ПВК “Эспаньёла” - добраахвотніцкім атрадзе расейскіх футбольных фанатаў, якія ваююць ва Украіне. Спонсарам гэтай структуры выступае начальнік службы бяспекі расейскай чыгуначнай манаполіі РЧ Віктар Шэндрык, гавораць суразмоўцы выдання.

З іх слоў, Шэндрык - стаўленік Ратэнберга ў кіраўніцтве дзяржманаполіі, якая выступае ключавым заказчыкам для кампаній мільярдэраў. Да гэтага ён працаваў у іх службе бяспекі і быў звязаны з прадпрымальнікамі агульным бізнэсам.

"Эспаньолу" стваралі фанаты, у асноўным "Спартака", потым туды падцягнуліся Ратэнбергі з ідэй падмяць ПВК пад сябе. Цяпер многія буйныя кампаніі ствараюць свае прыватныя войскі, і браты хочуць на аснове "Эспаньёлы" зрабіць сваё прыватнае войска”, - распавяла крыніца “Важных гісторый”, дадаўшы, што Шэндрык быў абраны спецыяльна для гэтага.

Шэндрык скончыў Галіцынскі ваенны інстытут памежных войскаў, служыў у спецпадраздзяленні ФСБ "Вымпел", якое называюць "інтэлектуальным спецназам". Ён займаўся бізнэсам - разам з братамі Ратэнбергамі і з сям'ёй сенатара Паўла Федзяева. З 2016 года ён стаў начальнікам службы бяспекі РЧ.

Пры гэтым Шэндрык - заможны чалавек. Згодна з тымі, выцекамі ў сетку звестак аб даходах расейцаў, толькі ў 2021 годзе ён зарабіў больш за 2 млрд руб.

Добраахвотніцкае фармаванне радыкальных футбольных фанатаў “Эспаньёла” уваходзіць у батальён “Усход” так званай ДНР. У лютым 2023 года структура назвала сябе прыватнай вайсковай кампаніяй. У яе складзе ёсць падраздзяленні выведкі, штурмавікоў, артылерыі, радыёэлектроннай барацьбы, беспілотных лятальных сродкаў і снайпераў.

“Эспаньёла” ўваходзіць у ПВК “Рэдут” Мінабароны РФ. Гэта азначае, што вайсковыя кантракты байцы падпісваюць з “Рэдутам”. Камандуе "Эспаньёлай" Станіслаў Арлоў, па мянушцы Іспанец, футбольны фанат ЦСКА, які ваюе ва Украіне з 2014 года. Байцы "Эспаньёлы" ўдзельнічалі ў штурме "Азоўсталі", ваявалі на Херсонскім і Запарожскім кірунках, пад Вугледарам, а таксама пад Аўдзееўкай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках