«Нічога такога дагэтуль не было»: У БДУ новая хваля незапланаваных праверак
20- 4.03.2024, 16:19
- 33,620
На гэты раз у аўдыторыях.
У БДУ новая хваля незапланаваных праверак, на гэты раз у аўдыторыях. Пра гэта стала вядома экс-дацэнтцы БДУ, спецыялістцы ў міжнароднай палітыцы Розе Турарбекавай. У жывым эфіры «Еўрарадыё» яна адзначыла, што нічога такога дагэтуль не было, бо звычайна праверкі мелі «бюракратычны характар», калі праглядалася дакументацыя.
«Цяпер жа прыходзяць у аўдыторыю правяраць, што ты там даеш студэнтам. Такога я не памятаю», - кажа Турарбекава. Увага звяртаецца не толькі на змест лекцый, але і на тое, ці спазняюцца выкладчык і студэнты.
«Не разумею, каго яны збіраюцца правяраць, - прадаўжае Роза Турарбекава. - Бо ўжо самых актыўных людзей звольнілі. Аднак гэтыя спісы зноў і зноў складаюцца».
Нядаўна стала вядома, што на факультэтах БДУ заснаваныя «камісіі па лаяльнасці рэжыму», якія вызначаюць, падпісваць з супрацоўнікам кантракт ці не.