27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За праектам стаяць грошы Крамля»

11
«За праектам стаяць грошы Крамля»

Да аэрапорта «Мінск» хочуць пабудаваць чыгунку.

Пра гэта ў лісце ў рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач:

Аграхунта запланавала чарговы «геніяльны» праект: у верасні хочуць пачаць будаўніцтва чыгункі да аэрапорта «Мінск».

Першапачатковы кошт праекта $262 мільёны, будаваць плануюць чатыры гады. Як паказвае практыка сучаснай Беларусі, у працэсе будоўлі гэтая сума павялічыцца ў тры-чатыры разы. Дадаткова давядзецца набываць рухомы састаў.

Праз кавідныя абмежаванні і санкцый, палёты беларускай авіяцыі скараціліся ў разы ў параўнанні з 2019 годам. На фоне гэтага марнаванне вялізных грошай на будаўніцтва абсалютна непатрэбнай дарогі выглядае абсурдна.

Але лукашысты любяць маштабныя праекты, на якіх зручна распілоўваць вялікія сумы. Хаця ўсе іх «будоўлі стагоддзя» выявіліся нерэнтабельнымі. Незразумела і тое, дзе яны збіраюцца браць грошы.

Але развіццё чыгуначных злучэнняў да найбуйнейшага аэрапорта Беларусі дазволіць РФ палепшыць сваю вайсковую лагістыку і кантроль над «хаўруснікам». Магчыма, за пачаткам гэтага праекту стаяць інтарэсы і грошы Крамля.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках