27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія партызаны раскрылі новае месца дыслакацыі баявых верталётаў РФ

4
Украінскія партызаны раскрылі новае месца дыслакацыі баявых верталётаў РФ

Уся інфармацыя перададзеная Сілам абароны Украіны.

Расейскія акупанты размяшчаюць баявыя верталёты на руінах камбіната «Азоўсталь», паведамляе ўкраінскі партызанскі рух «АТЭШ».

«Агенты руху «Атэш» паведамляюць, што акупанты актыўна выкарыстоўваюць руіны «Азоўсталі» для дыслакацыі сваёй баявой авіяцыі. Адтуль яны прыцягваюцца для баявых заданняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія партызаны адзначаюць, што іх агенты назіраюць за актыўнасцю авіяцыі супраціўніка, а таксама дыслакацыяй яго войск. Ужо выяўлены шэраг прыватных домаўладанняў, дзе раскватараваныя пілоты акупантаў.

У «Атэш» падкрэсліваюць, што ўся інфармацыя перададзеная Сілам абароны Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках