Відэафакт: Кіроўца Geely абурыў менчукоў сваімі манеўрамі
25- 4.03.2024, 20:17
- 10,776

Чарговы «настаўнік» на МКАД.
Гісторыя старая як свет: адзін аўтамабіль не пусціў іншы ў трэцюю паласу на МКАД. Скончылася ўсё нечым вельмі падобным на «ўрок».
«Я ехаў з хуткасцю 100 км/г, – падзяліўся з “Анлайнерам” аўтар відэа. – Заўважыў, што ззаду кіроўца на Geely Coolray пачаў моцна міргаць (каб я яго прапусціў). Але ў другой паласе была занадта шчыльная плынь, каб я мог перастроіцца».
«Geely не вытрымаў і стаў шукаць магчымыя шляхі для апярэджання (пры гэтым неаднаразова перастройваючыся перад іншымі кіроўцамі і перада мной без “паваротнікаў”), – дадаў чытач. – Пасля таго як у яго ўсё ж такі атрымалася мяне абагнаць, ён наўмысна моцна збавіў хуткасць, тым самым стварыўшы аварыйную сітуацыю. На другім запісе відаць, што ён таксама блакаваў мяне ў любой паласе пры перастраенні».