Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю
4- 4.03.2024, 21:02
- 9,638
![Палітвязень Максім Сяргеенка выйшаў на волю](https://i.c97.org/ai/586187/aux-head-1709575307-20240101_privalov_360.jpg)
Тым часам арыштаваная ягоная жонка.
Палітычны зняволены Максім Сяргеенка 29 лютага выйшаў на волю. Ён поўнасцю адбыў свой тэрмін у наваполацкай калоніі, піша Mayday Team.
Максім Сяргеенка – кіроўца хуткай дапамогі з Магілёва. Яго асудзілі за «павешаных» лялек з тварамі чыноўнікаў паводле ч. 2 арт. 339 КК («хуліганства, учыненае групай асобаў») і паводле арт. 368 КК («абраза Лукашэнкі»). У красавіку 2021 года Сяргеенку прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
Тым часам у студзені падчас рэйду КДБ на знаёмых і сваякоў палітвязняў, а таксама былых палітвязняў затрымалі жонку Максіма – Алесю. Цяпер жанчына знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. У сям'і двое дзяцей 3 і 16 гадоў.