20 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Ілан Маск і ягоныя заявы – частка перадвыбарнай кампаніі Трампа

21
Эксперт: Ілан Маск і ягоныя заявы – частка перадвыбарнай кампаніі Трампа
ІЛАН МАСК

Экс-прэзідэнт ЗША прапаноўваў Маску быць дарадцам у эканамічных інавацыях у сябе ў адміністрацыі.

Амерыканскі мільярдэр, заснавальнік кампаній Tesla і Space X Ілан Маск увесь час робіць скандальныя заявы, ён з'яўляецца адным з удзельнікаў перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа. Пра гэта сёння FREEДОМ заявіў дырэктар украінскага Цэнтра даследаванняў праблемаў грамадзянскай супольнасці Віталь Кулік, каментуючы заявы Маска пра неабходнасць расфармаваць NATO.

– Маск робіць увесь час заявы, якія адкідаюць ад яго частку сімпатызантаў. Шэраг ягоных заяваў ужо прывёў да вялікай крытыкі… Многія з традыцыйных рэспубліканцаў ад яго адвярнуліся, мяркуючы, што ён не проста выскачка, а што ён гуляе на папулізме, што якраз ён з'яўляецца рупарам «трампістаў», – сказаў Кулік.

Ён нагадаў, што раней Трамп прапаноўваў Маску быць дарадцам у эканамічных інавацыях у сябе ў адміністрацыі, але той адмовіўся.

«І тады гаварылі, што яны разышліся ў поглядах, што Маск ніколі не будзе падтрымліваць Трампа. Не, Маск якраз з'яўляецца адным з удзельнікаў гэтай кампаніі. Маск захоўвае даволі шырокі ўплыў, яго чытаюць, ён папулярны сярод “трампістаў”. І якраз вось гэтая вагальная частка, якія яшчэ не “трампісты”, але ўжо не традыцыйныя рэспубліканцы, якраз глядзяць на Ілана Маска і цалкам могуць пайсці за ім да Трампа. У той самы час Маска актыўна крытыкуюць за збліжэнне з Трампам», – сказаў Кулік.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках