8 кастрычнiка 2024, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Польшчы ініцыяваў еўрапейскія санкцыі супраць расейскай і беларускай сельгаспрадукцыі

Прэм'ер-міністр Польшчы ініцыяваў еўрапейскія санкцыі супраць расейскай і беларускай сельгаспрадукцыі
ДОНАЛЬД ТУСК

Заява Дональда Туска прагучала падчас ягонага візіту ў Вільню.

Польшча будзе прапаноўваць Еўразвязу ўвесці санкцыі ў дачыненні да сельскагаспадарчай прадукцыі з Расеі і Беларусі. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў у Вільні, што звяжацца са спікерам Сейма наконт падрыхтоўкі такой прапановы да Еўракамісіі. Пра гэта ён заявіў у Вільні на брыфінгу пасля сустрэчы з літоўскай калегай Інгрыдай Шыманітэ.

Кіраўнік польскага ўраду перакананы, што супольная еўрапейская пастанова будзе «значна больш эфектыўнай», чым асобныя крокі асобных дзяржаваў.

– Я хацеў бы, каб мы, увесь ЕЗ, прынялі пастанову аб санкцыях супраць Расеі і Беларусі, якія датычацца прадуктаў харчавання і сельгаспрадукцыі. Размова ідзе пра ўзмацненне санкцый у сувязі з нападам Расеі на Украіну і супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй у гэтым нападзе, – сказаў польскі прэм'ер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках