Гародню засыпала снегам
1- 5.03.2024, 11:17
- 9,956
У Беларусь вярнулася зіма?
Некаторыя раёны Беларусі зноў засыпала снегам. Кадрамі заснежаных вуліц Гародні падзяліўся рэсурс Newgrodno. На здымках відаць, як снег шчыльным слоем пакрыў ходнікі, дзіцячыя пляцоўкі, аўтамабілі, і кіроўцам, як пішуць журналісты, зноў давялося ўспомніць пра шчотку.
На фота ўсё выглядае сапраўды нечакана па-зімоваму. Засталося толькі дастаць санкі і зноў пайсці катацца з горкі.
Але паводле прагнозаў Белгідрамета, ужо сёння слупок тэрмометра ў Гародні можа падняцца да 8 градусаў і снег наўрад ці надоўга затрымаецца.