4 снежня 2024, Серада, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўская прапаганда пайшла супраць Пуціна

8
Крамлёўская прапаганда пайшла супраць Пуціна

Не сышліся ў меркаванні пра расейскіх жлуктаў.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін у пасланні Федэральнаму сходу запэўніваў, што ў краіне нібыта "значна" знізілася ўжыванне алкаголю.

“Дарэчы, кажучы, што тычыцца піцця - тут у нас заўважны добры вынік. Без усялякага “экстрэмізму” мы значна знізілі спажыванне моцнага алкаголю і, перш за ўсё, моцнага алкаголю”, - пахваліўся Пуцін.

Тым не менш, 26 лютага крамлёўскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС апублікавала навіну, якая зняпраўджвае словы Пуціна. Са звестак прапагандыстаў, продажы алкаголю ў Расеі ва ўстановах грамадскага харчавання за год наадварот павялічыліся - на 3,6%, з 7 да 7,2 л на душу насельніцтва за год.

«Гэта максімальнае гадавое спажыванне на чалавека як мінімум з 2017 года, то бок, за сем гадоў. Такім чынам, пасля рэзкага скачка ў 2022 годзе (на 7,3%) дынаміка росту продажаў у 2023 годзе захавалася, хоць і зменшыла тэмпы», - гаворыцца ў матэрыялах даследавання, на якое спасылаецца ТАСС.

Нагадаем, са звестак Федэральнай службы рэгулявання алкагольнага і тытунёвага рынкаў, у Расеі другі год запар фіксуюць рэкорднае спажыванне гарэлкі сярод насельніцтва, якое мае тэндэнцыю расці і далей.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках