27 лiпеня 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Крыме расейскім вайскоўцам парэзалі колы

8
У акупаваным Крыме расейскім вайскоўцам парэзалі колы

Цяпер шукаюць “дыверсантаў”.

У часова акупаваным пасёлку Новаазёрнае (Крым) невядомыя парэзалі шыны ў аўтамабілях расейскіх ваяк. Усяго пашкодзілі чатыры транспартныя сродкі, піша oobozrevatel.com.

Іх "гаспадары" заявілі, што спачатку самі хочуць адшукаць "хуліганаў", а калі не выйдзе - звернуцца ў паліцыю. Інцыдэнт адбыўся ўначы 5 сакавіка на вуліцы Герояў дэсантнікаў, 17.

“Парэзалі колы на 4-х аўто вайскоўцам, можа нехта бачыў хуліганаў – дапамажыце іх знайсці. Калі самі знойдзем, пастараемся дамовіцца аб кампенсацыі”, – гаварылася ў паведамленні мясцовага Z-пабліка.

Яго аўтары паспачувалі акупантам і заявілі, што пасадзейнічаюць "усялякім шляхам". Яны нават прапанавалі правесці "грамадзянскае расследаванне".

Але потым параілі расейскім вайскоўцам звяртацца ў паліцыю, хаця папярэдзілі: “знайсці вінаватых шанцаў мала”, паколькі аўто былі “без назірання і аховы”.

У Z-пабліку таксама ўказалі пра дачыненне да інцыдэнту "дыверсантаў", згадаўшы праўкраінскі Telegram-канал. "Крымскі вецер". Там на гэта адзначылі: "Нас там няма".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках