27 лiпеня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Плануем выкупіць усю вёску»

28
«Плануем выкупіць усю вёску»

Беларусы паказалі, якія дамы набылі за «адну базавую».

У TikTok пачалі масава публікаваць відэа з дамамі за адну базавую велічыню (у 2024 годзе – 40 рублёў, у 2023 – 37). Што беларусы набылі за такія грошы?

Некалькі гадоў таму дзяржава прапанавала беларусам набываць закінутыя дамы ў вёсцы. Усе даступныя прапановы збіраюцца ў Адзіным рэестры пустых дамоў. Для тых, хто марыць мець сваю хатку ў вёсцы, гэта можа стаць варыянтам набыцця такой нерухомасці. Сваімі знаходкамі беларусы пачалі дзяліцца ў Tik-Tok збіраючы іх пад тэгам #домзааднабазавую.

«25 сотак зямлі… ці дрэваў»

@helen...777 #домзагородом #домзаоднубазовую #дача2023❤️ ♬ оригинальный звук - Алёна 🛠️

У каментарах helen…777 расказала, што дом з надзелам у в. Забалацце (Бялыніцкі раён) яны з сям'ёй знайшлі праз рэестр і набылі даволі хутка. Надумалі пашырыць надзел да 50 сотак. На ўсю працэдуру з афармленнем патрацілі блізу 700 рублёў.

«У нашых планах выкупіць усю вёску»

@dommeshta Ответ пользователю @Mirlan Bayish Мы приобрели дом за одну базовую 37 бел.рублей. Мы с мужем очень давно искали место, где мы сможем в полной мере развивать славянские традиции, помогать людям и душевно отдыхать, наслаждаясь закатами. Наконец-то спустя четыре года поиска - нашли то что нам подходит. Рядом сосновый лес, речка, а главное тихо и спокойно. Дальше мы будем рассказывать все подробности нашего нового этапа жизни🎉 Подписывайтесь, чтобы нас не потерять✅ #дом #славянскиетрадиции #реконструкция #строительство #хочуврек #рек #рекомендации #душевно #уютно #тепло ♬ оригинальный звук - Blackkmr

Карыстальніца з нікам dommeshta таксама расказала пра дом, набыты за 37 беларускіх рублёў.

«Месцазнаходжанне я называць не буду, але скажу, што больш за 4 гады месца, дзе побач будуць хваёвы лес, рэчка і адасобленае становішча. У нашых планах выкупіць усю вёску», – адзначыла дзяўчына.

У каментары да відэа яна падзялілася задумкай і расказала, што плануюць з мужам «развіваць славянскія традыцыі, дапамагаць людзям і душэўна адпачываць, атрымліваючы асалоду ад заходу».

У профілі карыстальніцы ўжо шмат відэа з аглядам дома і адказамі на пытанні падпісчыкаў.

Хлопец з нікам na_dache_sami паказаў надзел, які набыў за адну базавую велічыню ў Гомельскай вобласці. На тэрыторыі прысутнічаюць некалькі гаспадарчых пабудоваў, кучы смецця. Сам дом у даволі запушчаным стане. Мужчына дзеліцца падрабязным аглядам і этапамі праведзенай працы на сваёй старонцы.

«Працы непачаты край. Лепш нельга было знайсці?» – пацікавіўся адзін з каментатараў, на што мужчына адказаў, што пры выбары дома ў прыярытэце стаяла ягонае месцазнаходжанне.

«Месца для добрага лецішча»

Беларус з нікам sveremeychik паказаў дом, які набыў за адну базавую ў Менскім раёне. На тэрыторыі «дом, прыбудовы з надзелам 10 сотак».

«1 базавая велічыня (14$) + выдаткі выканкама (220$). Далей падключэнне святла, пераафармленне чакае і г.д. Яшчэ не ведаю на колькі выйдзе», – адказаў мужчына на пытанне пра кошт аднаму з каментатараў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках