27 лiпеня 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Расеі пачынаюць падаць ліфты з людзьмі

14
СМІ: У Расеі пачынаюць падаць ліфты з людзьмі

Здарэнне з'яўляецца больш трывожным і глабальным сігналам.

У Расеі масавы знос інфраструктуры пачынае несці для расейцаў усё большую пагрозу. Сёння ў жылым доме ў Шушарах пад Санкт-Пецярбургам упаў ліфт, у якім знаходзіліся 14 чалавек. Мясцовыя ўлады паведамілі, што, паводле папярэдніх звестак, шпіталізаваны 4 чалавекі. З іх двое дзяцей. Усе пацярпелыя ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Аднак здарэнне з'яўляецца больш трывожным і глабальным сігналам. Аб гэтым піша dialog.ua са спасылкай на расейскага эканамічнага аналітыка Анатоля Нясміяна.

«Ну вось паціху і ліфты пачынаюць падаць. Знос - гэта такая штука, якая пасланні прэзідэнта не чытае, бадзёрыя справаздачы ўрада не слухае. Цалкам афіцыйна не так даўно прызнавалася, што праграму замены ліфтаў у Расеі зараз не пацягнуць. Па-першае, проста няма магутнасцяў, а, па-другое, сродкаў на гэта таксама няма. Фінансаванне такой праграмы павінна адбывацца за кошт фонду капітальнага рамонту, але там такіх грошай няма, а бюджэт дзяржаўны не гумовы. Нам яшчэ Бэрлін браць, не да ліфтаў, так што трэба павесіць на кожным паверсе і ўнутры ліфта па іконе: можа абароніць. Абрад экзарцызму таксама, гавораць, дапамагае. А можна і ўвогуле радыкальна: проста плюнуцб - пешшу хадзіце, здароўе падтрымлівайце», - піша экспэрт.

Паводле ягоных слоў, у нармальна дзейнага ліфта пры перагрузцы проста спрацоўвае абарона і ён наогул нікуды не едзе. Калі гэты паехаў і ўпаў - значыць сістэма абароны "сканала". А калі ёсць пацярпелыя (4 чалавекі мінімум), то сістэма тармажэння ліфта таксама ў непрацоўным стане.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках