27 лiпеня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёне Палесся ў плане радыяцыйнай абстаноўкі не ўсё добра

У рэгіёне Палесся ў плане радыяцыйнай абстаноўкі не ўсё добра

Пра гэта сведчаць даследаванні.

Па выніках даследаванняў больш за 5 тысяч проб харчовых прадуктаў, адабраных летась, былі ўстаноўленыя неадпаведнасці ў колькасці радыенуклідаў цэзію-137 у дзікарослых грыбах і ягадах са Столінскага, Іванаўскага, Лунінецкага, Драгічынскага, Пінскага раёнаў.

Перавышэнні былі выяўлены ў 30,5% даследаваных проб грыбоў і 5,8% проб ягад. У колькасці радыенуклідаў стронцыю-90 перавышэнняў нарматываў РДУ-99 у харчовых прадуктах не выяўлена.

Нялішнім будзе нагадаць, што на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у кожным лясгасе вызначаны месцы, дзе можна ажыццяўляць збор дароў лесу. А сабраная для ўласнага спажывання прадукцыя можа быць правераная ў акрэдытаваных лабараторыях тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі на бясплатнай аснове.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках