Баевікі «Шторм Z» узбунтаваліся і выставілі патрабаванні да Пуціна
26- 5.03.2024, 16:38
- 22,316
Хацелі атрымаць абяцаныя «залатыя горы», але нешта пайшло не так.
Расейскія параненыя найміты падраздзялення «Шторм Z» запісалі зварот да Пуціна і паскардзіліся, што Расея пра іх не клапоціцца і не заўважае. Акупанты сцвярджаюць, што іх адмаўляюцца належным чынам лячыць і не выплачваюць абяцаныя сродкі.
Як піша obozrevatel.com, адпаведнае відэа было апублікаванае расейскімі СМІ. Найміты са шпіталя нагадалі расейскаму дыктатару, што калі іх вербавалі ісці ваяваць, то абяцалі «залатыя горы», а цяпер пра іх усе забыліся.
«Выплат за баявыя выхады няма. Плацяць усяго 35 тысяч рублёў. У шпіталі хірургі адмаўляюцца рабіць аперацыі, нават не выпускаюць схадзіць у краму. За раненні не выплачваюць абяцаныя 3 мільёны рублёў», - кажуць яны.
Найміты сцвярджаюць, што як толькі яны сталі непрыдатнымі да службы, пра іх хутка забыліся як пра адпрацаваны матэрыял.