Якім будзе надвор'е ў Беларусі да канца працоўнага тыдня
- 5.03.2024, 16:54
- 3,036

Прагноз сіноптыкаў.
6 сакавіка варункі надвор'я ў Беларусі вызначацьме вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -5..+1°С, месцамі паветра будзе ахалоджвацца да -6..-8°С, максімальная ўдзень -1..+5°С. Атмасферны ціск будзе расці.
7-8 сакавіка захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць.
7 сакавіка пераважна без ападкаў. Вецер паўночнай чвэрці слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-7°С, месцамі да -10°С, максімальная ўдзень 0..+6°С.
8 сакавіка пераважна без ападкаў. Вецер паўночнай чвэрці слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-7°С, на ўсходзе Беларусі да -10°С, максімальная ўдзень 0..+7°С.