16 красавiка 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускім рынку працы назіраецца дысбаланс

9
На беларускім рынку працы назіраецца дысбаланс

Чым далей ад Менска, тым горшая сітуацыя.

Беларуская эканоміка працягвае страчваць працаўнікоў. Праект thinktanks.by прааналізаваў, як сітуацыя з кадрамі адрозніваецца ў рэгіёнах. Тым часам агулам у краіне працягвае расці колькасць вакансій.

У студзені 2024 года ў Беларусі афіцыйна налічвалася 4,129 млн занятых. Гэта на 11 тысяч ніжэй, чым месяцам раней. У параўнанні са студзенем 2023 года занятасць у першы месяц гэтага года скарацілася на 1%, гэта значыць, на 42,4 тысячы чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі Белстата. У студзені 2023-га ўзровень занятасці таксама зніжаўся да папярэдняга года - на 1,8% (74,9 тысячы чалавек).

Мацней за ўсё занятасць за апошні год - у студзені 2024-га ў параўнанні з такім жа месяцам 2023-га - зменшылася ў Магілёўскай вобласці - на 1,7% (7,2 тысячы работнікаў). Менш за ўсё рынак працы пацярпеў у Менскай вобласці - 0,4% (3 тысячы чалавек). У самой сталіцы таксама змены выявіліся меншымі за сярэднекраінавы ўзровень — на 0,7% (7,5 тысячы чалавек).

Тым часам у Беларусі працягвае расці дэфіцыт працаўнікоў. На 5 сакавіка ў агульнарэспубліканскім банку вакансій было размешчана амаль 138,9 тысячы прапаноў ад наймальнікаў. Для параўнання: на 24 студзеня іх налічвалася 135,4 тысячы. Гэта значыць, назіраецца рост.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках