27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нуланд сыдзе ў адстаўку

2
Нуланд сыдзе ў адстаўку
ВІКТОРЫЯ НУЛАНД

Яна прапрацавала ў дыпламатычным ведамстве тры з паловай дзесяцігоддзі за шасцю прэзідэнтамі і дзесяццю дзяржсакратарамі.

Намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд у найбліжэйшыя тыдні сыдзе ў адстаўку, паведаміў дзяржсакратар Энтані Блінкен. Прычына ў ягонай заяве, якую распаўсюдзіў Дзярждэп, не прыводзіцца. Блінкен падзякаваў Нуланд за яе службу і за след, які яна пакінула ў ведамстве і ў свеце.

Яна прапрацавала ў дыпламатычным ведамстве тры з паловай дзесяцігоддзі за шасцю прэзідэнтамі і дзесяццю дзяржсакратарамі, паведаміў Блінкен. Пачаўшы супрацоўніцай консульства ў кітайскім Гуанчжоў, Нуланд займала ў розны час большасць пасад у Дзярждэпе, сказаў ён.

Дыпламатка раней сыходзіла з ведамства: пасля таго, як прапрацавала спачатку яго афіцыйнай прадстаўніцай у 2011-2013 гадах, а затым - памочніцай сакратара ў справах Еўропы і Еўразіі ў 2013-2017 гадах. Зрэшты, яна запомнілася тым, што падчас пратэстаў у Кіеве зімой 2014 года прыехала на Майдан і раздавала мітынгоўцам печыва і хлеб.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках