27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я наеўся вось так гэтай працы

88
Лукашэнка: Я наеўся вось так гэтай працы

Узурпатар чарговы раз паскардзіўся на «цяжкую працу», але сыходзіць не захацеў.

Аляксандр Лукашэнка, які 25 лютага ў адказе на пытанне, ці пойдзе ён на выбары прэзідэнта ў 2025 годзе, сказаў «пайду-пайду-пайду», на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын (БСЖ) 5 сакавіка раптам заявіў, што яго няправільна зразумелі.

- Хтосьці там задаваў пытанне: «Ці пойдзеце вы на выбары?» Я там не даслухаў і [адказаў]: «Пайду-пайду». Гэта не значыць, што я ўжо надумаў і прыняў пастанову. Проста ім хацеў сказаць: «Ды пайду, супакойцеся вы». Гэта не значыць, што я сказаў, там «пайду» ці «не пайду». Усё будзе залежаць ад таго, як мы падыдзем да гэтых выбараў. А раптам з'явіцца чалавек, якому мы можам даверыцца. Але ўсялякае можа быць, - апраўдаўся ўзурпатар.

Ён таксама ў чарговы раз падкрэсліў, што Усебеларускі народны сход стварылі «не для Лукашэнкі».

- Я наеўся вось так гэтай працы. Слухайце, гэта найцяжэйшая праца. Калі ты спаць кладзешся - думаеш пра гэта, калі ты не спіш - думаеш пра гэта, і прачынаешся раніцай - зноў пра гэта, - паскардзіўся Лукашэнка.

Пры гэтым дыктатар падкрэсліў, што ён «не вечны», і паабяцаў актыву БСЖ, што беларусы будуць жыць «за новым прэзідэнтам», але не ўдакладніў калі.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках