20 траўня 2024, панядзелак, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілаў паабяцаў «нечаканкі» для Пуціна

1
Данілаў паабяцаў «нечаканкі» для Пуціна
АЛЯКСЕЙ ДАНІЛАЎ

На фоне знішчэння караблёў і самалётаў Расеі.

Знішчэнне расейскіх караблёў і самалётаў будзе прадаўжацца. Ніякая варожая «жалязяка» не будзе існаваць у межах тэрытарыяльных водаў Украіны, а таксама ў небе.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксея Данілава ў эфіры «Украінскага радыё».

«Знішчэнне расейскіх вайсковых машынаў у Чорным моры будзе прадаўжацца. Задача даволі простая: ні адна жалязяка пад расейскім сцягам на тэрыторыі Чорнага і Азоўскага мораў не будзе існаваць. Мы будзем знішчаць усё, што будзе рухацца ў межах нашых тэрытарыяльных водаў. Мы не дапусцім, каб яны тут былі», – сказаў Данілаў.

Ён таксама анансаваў сюрпрызы як для Украіны, так і для расейскага дыктатара Пуціна.

«Яны будуць прыемныя для ўкраінскай супольнасці і вельмі непрыемныя – для расейскага фюрара, які пакуль яшчэ сядзіць у Маскве», – дадаў сакратар РНБА.

Пра «самалетапад», які пачаўся ў лютым і даволі актыўны, ён адзначыў, што гэта ўзмацненне нашых здольнасцяў дзякуючы заходнім партнёрам.

«Мы не можам пра пэўныя рэчы расказваць з улікам дамоўленасці з нашымі партнёрамі, але паверце, самалёты і далей будуць падаць і не з меншай інтэнсіўнасцю. Яны ўсе абавязкова будуць пасаджаныя ва ўкраінскую зямлю, бо мы зямлю не аддаём, а толькі ў яе закопваем. Мы дакладна закапаем усіх рашыстаў, якія ўварваліся да нас, і ўсё, што насунулася, будзе альбо ва ўкраінскай зямлі, альбо на металаломе», – падкрэсліў Данілаў.

Нагадаем, як расказаў 3 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, з лютага гэтага года ўкраінскія абаронцы знішчылі 15 баявых самалётаў.

Сярод іх знішчальнікі-бамбавікі Су-34, шматмэтавыя знішчальнікі Су-35 і адзін самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.

У выніку колькасць авіяўдараў ворага за апошнія два-тры тыдні скарацілася ў паўтара-два разы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках