«Маці запісалі ў «дармаеды» і абклалі трайной аплатай!»
51- 1.04.2024, 19:30
- 39,436
Беларуска, якая з'ехала з краіны, назвала новаўвядзенне ад лукашыстаў «рабаваннем».
Яшчэ больш беларусаў трапіць у «дармаедскі» спіс. З 1 красавіка база будзе абнаўляцца не кожныя тры месяцы, а штомесяц.
Таксама пашыраны спіс тых, хто патрапіць у яе. Напрыклад, жанчыны, якія не пражываюць у Беларусі, якія выхоўваюць дзіця да сямі гадоў або траіх і больш непаўналетніх дзяцей.
Сайт Charter97.org на ўмовах ананімнасці паразмаўляў з мянчанкай Алесяй, якая пражывае ў Варшаве з пяцігадовай дачкой;
— Калі сапраўды, то навіна выклікала ў мяне ў шок. Мы вымушаныя былі эвакуявацца з Менска, але ў двухпакаёвай кватэры жыве маці. Цяпер жа не ведаю, што і рабіць, бо перапісаць яе на кагосьці іншага таксама нельга. Патрэбная асабістая прысутнасць.
Ведаеце, думаю, што пастанова аб базе звязаная з тым, што ў Беларусі катастрафічна бракуе працоўных рук. Акрамя таго, што шмат беларусаў з'ехала, ратуючы сваю свабоду і жыццё. Яшчэ і ніхто не жадае працаваць за капейкі.
Цяпер жа, за кошт маці з маленькімі дзецьмі, лукашысты наважылі залатаць дзіркі ў бюджэце.
Скажу больш, па тых рахунках, што я атрымліваю зараз, зразумела, што аплачваю ўжо далёка нават не 100% за камуналку. Цяпер наважылі здзерці трайную аплату. Сапраўдныя бандыты.
У цывілізаваных краінах дзяржава ўсяляк падтрымлівае сем'і з дзецьмі. Але не ў гэтым выпадку. У нас жа абкладваюць дадатковымі паборамі.