6 траўня 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цана золата ўсталявала новы гістарычны рэкорд

3
Цана золата ўсталявала новы гістарычны рэкорд

Аналітыкі патлумачылі, чаму ўзляцеў курс.

Вартасць золата абнавіла свой рэкорд — курс каштоўнага металу перавысіў $2265 за тройскую унцыю (28,35 г). І фінансісты прагназуюць, што гэта не апошні цэнавы рэкорд сёлета.

Як паведамляе Bloomberg, 1 красавіка цана золата дасягнула $2265,73 – гэта на 1,6% вышэй за паказчык закрыцця на мінулым тыдні, калі ўжо было ўсталявана некалькі цэнавых пікаў. У цэлым з сярэдзіны лютага цана залатых зліткаў вырасла прыкладна на 14%.

Рухі квот можна растлумачыць чаканнямі зніжэння працэнтных ставак Федэральнай рэзэрвовай сістэмай ЗША пасля таго, як у апошняй справаздачы стала вядома аб зніжэнні паказчыка базавай інфляцыі ў лютым.

Таксама золата даражэе дзякуючы іншым чыннікам, у тым ліку праз вайну ва Украіне, а таксама напружанасць на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, на гэта ўплывае перспектыва змякчэння манетарнай палітыкі вядучымі цэнтральнымі банкамі і актыўны закуп зліткаў цэнтральнымі банкамі (асабліва кітайскімі).

Фінансавыя аналітыкі прагназуюць далейшы рост цаны золата. Да прыкладу, у сакавіку ў JPMorgan Chase назвалі гэты метал сваім выбарам №1 на сыравінных рынках і заявілі, што яго цана можа дасягнуць $2500 за унцыю. У Goldman Sach далі больш стрыманы прагноз —і заявілі, што пасля зніжэння працэнтных ставак золата мае патэнцыял вырасці да $2300.

Зрэшты, інвестары ўсё яшчэ халаднавата ставяцца да золата на сыравінных біржавых фондах. Паводле звестак Bloomberg, у першым квартале 2024 года сусветныя запасы "залатых" ETF скараціліся больш чым на 100 тон, і ў сярэдзіне сакавіка гэты паказчык дасягнуў самага нізкага свайго ўзроўню з 2019 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках