7 траўня 2024, aўторак, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларусь насоўваюцца атлантычныя цыклоны

На Беларусь насоўваюцца атлантычныя цыклоны

Прагноз надвор'я на першы тыдзень красавіка.

Змена вясновых месяцаў будзе анамальна цёплай. Аднак у першы тыдзень красавіка атлантычныя цыклоны пазбавяць надвор'е стабільнасці. У большасці дзён яны будуць вадзіць надворны карагод, фармуючы няўстойлівае надвор'е. Больш падрабязна аб надвор'і на наступным тыдні ў эфіры ОНТ расказаў сіноптык Дзмітры Рабаў.

На пачатку тыдня з захаду Еўропы ў Беларусь прыйдуць атмасфэрныя франты і вільготныя паветраныя масы, якія прынясуць з сабой павелічэнне хмарнасці. У панядзелак месцам, у аўторак уночы на захадзе, удзень паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вільготнасць да 90%. Вецер заходняй чвэрці, сярэдні. Уначы ад +7°С да +13°С. Удзень у панядзелак ад +18°С да +21°С. У аўторак захаладае — слупкі тэрмометраў апусцяцца да +11°С… +15°С.

Халоднае надвор'е захаваецца і ў сярэдзіне тыдня.

«За надвор'е ў краіне стане адказваць атмасфэрны фронт, які пачне выціскаць цёплае паветра і адкрые шлях больш прахалодным паветраным масам з паўночнага захаду Еўропы. У большасці мясцін дажджы. Вільготнасць да 70%. Вецер паўднёвых кірункаў, слабы. Уначы ў сераду ад +2°С на паўночным захадзе да +7°С на паўднёвым усходзе, удзень ад +9°С да +12°С», — расказаў Рабаў.

Паводле ягоных слоў, на пачатку другой паловы тыдня надвор'е пачнуць вызначаць чарговыя атмасфэрныя франты з захаду Еўропы. Прагназуецца хмарнае з прасвятленнем надвор'е, магчымыя невялікія ападкі. Ранкам слабы туман, бачнасць да кіламэтра. Вільготнасць да 90 %. Вецер зменлівых кірункаў, сярэдні. Уначы — ад -2°С да +2°С. Удзень у чацвер чакаецца ад +11°С да +15°С, у пятніцу — ад +5°С да +8°С.

«У першую суботу-нядзелю красавіка — зменлівая хмарнасць. Без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман, бачнасць да 500 мэтраў. Вецер паўднёвы, сярэдні. Вільготнасць да 70%. Уначы ад +1°С да +7°С, у сярэдзіне дня ў суботу — ад +2°С у Віцебску да +20°С у Берасці, у нядзелю — ад +9°С на поўначы да +21°С на поўдні», — падсумаваў Зміцер Рабаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках