6 траўня 2024, панядзелак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ скончыў сезон адбору газу са сховішчаў

1
ЕЗ скончыў сезон адбору газу са сховішчаў

Яны запоўненыя на 59 адсоткаў.

У суботу, 30 сакавіка, Еўрапейскі Звяз перайшоў да нета-запампоўвання газу ў падземныя сховішчы. Пасля заканчэння зімовага сезону яны запоўненыя амаль на 59%, сведчаць звесткі асацыяцыі Gas Infrastructure Europe.

Для параўнання год таму запоўненасць была на ўзроўні 55,65%.

Дзякуючы цёплай зіме і высокім запасам кошты газу ў Еўразвязе ўпалі да паказнікаў, якія былі да пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну.

«Еўропа на шляху да чарговага рэкорднага ўзроўню запасаў на пачатак лета, і, падобна, кантынент зноў зможа датэрмінова запоўніць свае сховішчы [перад наступнай зімой]», – сказаў Reuters Джэймс Воддзел, кіраўнік еўрапейскага газавага аддзела ў кансалтынгавай кампаніі Energy Aspects.

Паводле плану еўрапейскія сховішчы да 1 лістапада павінны быць запоўненыя не менш як на 90 адсоткаў, але летась, напрыклад, паказнік на гэтую дату складаў амаль 99 адсоткаў.

Наступны год можа адрознівацца ад папярэдніх, бо Украіна не мае намеру прадаўжаць кантракт на транзіт расейскага газу. Не выключана, што нехта з расейскіх кліентаў у Еўразвязе захоча забраняваць транзітныя магутнасці ва Украіне на 2025 год, але пакуль ні пра якія практычныя крокі ў гэтым кірунку не вядома.

Больш за ўсё ад ГТС Украіны залежаць Аўстрыя і Славакія, але нават яны працуюць над дыверсіфікацыяй крыніцаў забеспячэння, каб мінімізаваць уплыў спынення ўкраінскага транзіту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках