У The Times патлумачылі дзіўныя паводзіны Пуціна
21- 10.04.2024, 7:40
- 35,186
Кім сябе ўявіў правадыр РФ?
У сваім выступе аб неабходнасці вучыць расейскую моладзь каштоўнасцям прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выкарыстоўваў біблейскі сюжэт. Праз рускую праваслаўную веру ён апраўдвае вайну ва Украіне.
У сваім артыкуле для The Times ваенны і палітычны экспэрт Джордж Грыльз прааналізаваў зварот кіраўніка Крамля да расейскай моладзі.
"Прэзідэнт Пуцін параўнаў сябе з Ісусам Хрыстом, цытуючы Біблію, каб растлумачыць сваю боскую місію навучання моладзі Расеі "традыцыйным" каштоўнасцям", - піша Джордж Грыльз.
Ён адзначыў, што Пуцін часта ўяўляў сябе непахісным абаронцам хрысціянскай веры супраць "сатанінскага" Захаду.
“Але, паказваючы, як ён бачыць сваю ролю, расейскі кіраўнік казаў у адкрыта рэлігійных тэрмінах аб неабходнасці фармавання светапогляду маладых расейцаў. З'явіўшыся праз відэасувязь на святкаванні адкрыцця падмаскоўных дзіцячых цэнтраў, Пуцін пачаў цытаваць Біблію”, - адзначае аўтар.
“Падчас адкрыцця падмаскоўных дзіцячых цэнтраў Пуцін пачаў цытаваць Біблію. Ён загадаў стварыць моладзевыя цэнтры па ўсёй краіне, якія нагадваюць лагеры савецкіх часоў, дзе дзецям прывівалі каштоўнасці Камуністычнай партыі з ранняга ўзросту”, - гаворыцца ў артыкуле.