Foreign Policy: У Расеі пазначылася вялікая праблема ў будучым наступленні
1- 10.04.2024, 10:05
- 7,370
Яна звязана з танкамі.
Больш за дзве траціны расейскіх танкаў, якія ўкраінскія вайскоўцы знішчылі за апошнія месяцы, былі знішчаныя з дапамогай FPV-дронаў, паведаміў Foreign Policy прадстаўнік NАТО.
Менавіта дэфіцыт бранятэхнікі можа істотна паўплываць на будучы наступ Крамля.
Адзначаецца, што FPV у многіх выпадках замянілі для ўкраінскіх вайскоўцаў дэфіцытную артылерыю.
У адказ расейскія акупанты ўсё больш клапоцяцца пра сродкі маскавання для сваёй тэхнікі, бо ў захопнікаў ужо не стае бранятэхнікі, гаворыцца ў матэрыяле.
Аналітыкі пішуць, што такімі тэмпамі Крэмль можа страціць сваю колькасную перавагу ў танках, гэта ўскладніць расейцам правядзенне наступальных аперацый у будучыні.
Але ў Расеі ўсё яшчэ назіраецца перавага ў жывой сіле.