Лукашэнку тэрмінова выклікалі ў Маскву
24- 10.04.2024, 12:11
- 19,930
Раней гэты візіт не анансавалі.
Аляксандр Лукашэнка ляціць з працоўным візітам у Расейскую Федэрацыю, паведамляе ягоная прэс-служба. Раней гэты візіт не анансавалі.
«У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам», - гаворыцца ў паведамленні.
Пуцін і Лукашэнка «абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў аб рэагаванні на выклікі і пагрозы».
12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца супольнае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі.