1 лiстапада 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея дала прытулак нямецкай журналістцы, якая апраўдвае Гітлера

18
Расея дала прытулак нямецкай журналістцы, якая апраўдвае Гітлера

Яна баялася за сваю бяспеку ў Нямеччыне.

Расея падала прытулак нямецкай журналістцы прапагандысцкага выдання Russia Today, якая апраўдвае Гітлера, пішуць «Важные истории».

Дагмар Хен з'ехала з Нямеччыны ў 2022 годзе і зараз працуе на RT. Пасля свайго ад'езду яна апублікавала калонку, у якой патлумачыла, што была вымушаная пакінуць радзіму з-за «страху перад жоўта-сінімі сцягамі».

Журналістка таксама вядзе папулярны ў неанацыстаў блог пра Расею. У адным з яе артыкулаў гаворыцца, што Гітлера падштурхнулі да вайны банкіры ЗША і Вялікабрытаніі. Пры гэтым зараз няма інфармацыі аб крымінальным пераследзе жанчыны ў Нямеччыне.

Прэс-сакратар МУС РФ Ірына Воўк адзначыла, што Хен «падтрымлівае палітычны курс Расейскай Федэрацыі», у тым ліку і ўварванне Расеі ва Украіну.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках