Дроны атакавалі горна-абагачальны камбінат у Курскай вобласці РФ
- 11.04.2024, 10:35
- 6,534
Апублікаванае відэа.
Расейцы заявілі, што ў Курскай вобласці нібыта быў атакаваны Міхайлаўскі горна-ўзбагачальны камбінат. У сетцы публікуюць відэа інцыдэнту.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы і губернатара Курскай вобласці Рамана Старавойта ў Telegram.
Расейцы пішуць у сетцы, што ўночв 11 красавіка зазнаў напад беспілотнікаў Міхайлаўскі горна-ўзбагачальны камбінат у Жалезнагорску.
Міністэрства абароны РФ заявіла нібыта аб знішчэнні 12 беспілотнікаў над шасцю рэгіёнамі Расеі. У Шайгу сцвярджаюць, што над Курскай і Тамбоўскай абласцямі ліквідавалі па тры дроны, над Белгародскай вобласцю і Мардовіяй - па два, яшчэ па адным - над Бранскай і Ліпецкай абласцямі.
Губернатар Курскай вобласці таксама запэўнівае, што былі збітыя тры беспілотнікі, але аб нападзе на ГАК не згадвае.
Трэба адзначыць, што ў пачатку сакавіка на Міхайлаўскім горна-абагачальным камбінаце адбыўся пажар. Расейцы абвінавацілі Украіну ў атацы.