1 лiстапада 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Арэнбурга разгневаныя і пагражаюць мітынгамі Крамлю

40
Жыхары Арэнбурга разгневаныя і пагражаюць мітынгамі Крамлю

Наваколле горада імкліва тоне.

Наваколле расейскага Арэнбурга імкліва сыходзіць пад ваду. Жыхары ў лютасці і пагражаюць мітынгамі ўжо ў сталіцы рэгіёну, піша «Можем объяснить».

Паводле слоў губернатара рэгіёну Дзяніса Паслера, узровень вады ва Урале набліжаецца да рэкорднай адзнакі 11 м. Кіраўнік рэгіёну заклікаў жыхароў падтопленых раёнаў эвакуавацца. Сотні дамоў у наваколлях Арэнбурга і некалькіх раёнаў самога горада з паўмільённым насельніцтвам ужо пайшлі пад ваду.

«Можем объяснить» звязаўся з пацярпелымі.

«Усё толькі пагаршаецца, дом тоне, - кажа Юлія Селіна, якая жыве ў пасёлку Вясновым (на відэа), за 30 хвілін язды ад Арэнбурга, - у нас затапіла шмат каго і кіраўніцтва бяздзейнічае, усе маўчаць».

«Сына малодшага выцягнулі праз акно, нас змаглі вывесці праз дзверы, - працягвае Юлія. - Сын моцна спалохаўся. Мы толькі зрабілі рамонт, купілі мэблю і ўсё кату пад хвост!». Сітуацыю пагаршае яр у пасёлку, куды сцякаецца адталая вада, і які ўлады не сталі чысціць перад паводкай, праігнараваўшы просьбы жыхароў.

Абяцаных выплат на аднаўленне не хопіць. «Шкода дома ніхто не бярэ ў разлік. Не кажучы ўжо пра мэблю, рамонт, тэхніку, рэчы. Мы нічога не вывезлі. Я такая не адна. Людзей не задаволіць, значыць будзе мітынг», - абяцае яна.

Валерыя, чым дом затапіла ў пасёлку Зарэчны, працуе ў адміністрацыі вобласці. 10 красавіка вада падышла да яе дома і за лічаныя хвіліны двор поўнасцю затапіла. «Як жыхар вобласці, канечне я думаю, што выплаты маленькія і не кампенсуюць страт, але як дзяржаўны службоўца мяркую, што гэта толькі першасныя выплаты», - кажа яна.

Вось што пішуць жыхары Арэнбурга ў мясцовых пабліках і на старонцы губернатара Паслера:

«Спецыяльная водная аперацыя ідзе паводле плану».

«Чаму такія смешныя сумы выплат пацярпелым? Людзі страцілі ўсё з-за халатнасці чыноўнікаў!»

«У людзей дамоў няма, а вы даяце 20 тысяч? Яны на гэта павінны жыць, дзяцей карміць?

«Дзякуй мэрыі Арэнбурга за тое, што выдаткавалі бюджэт на ліхтарыкі замест інжынернай абароны горада».

«Паслера на СВА!».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках