ГУВ: Крэмль адпраўляе войскі Ціхаакіянскага флоту на вайну супраць Украіны
17- 12.04.2024, 9:26
- 11,926
Замест разгромленых брыгад марскіх пяхотнікаў.
Масква адпраўляе на вайну ва Украіну асабовы склад Ціхаакіянскага флоту РФ, а таксама 11-га войска ВПС і СПА. Гэтыя дзеянні ворага звязаны з мэтай укамплектавання асабовага складу пасля значных страт.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.
Адзначаецца, што названыя вайсковыя злучэнні дзяржавы-агрэсаркі раней не былі непасрэдна ўцягнутыя ў вядзенне баявых дзеянняў супраць Украіны.
«Згодна з пастановай камандзіра ціхаакіянскага флоту РФ Віктара Лііны, ратацыі ў Сірыю цалкам спыненыя, і ўвесь асабовы склад адпраўляецца ў зону баявых дзеянняў на тэрыторыю Украіны. Гаворка ідзе пра 2 000 расейскіх вайскоўцаў з прыморскага і камчацкага краёў РФ», - паведамляюць у ГУВ.
У ведамстве адзначылі, што яшчэ блізу 400 салдат з ліку вайковых частак 11-й арміі ВПС і СПА, дыслакаванай на тэрыторыі Хабараўскага краю РФ, "будуць латаць дзіркі" 155-й і 40-й брыгад марской пяхоты Расеі, якія вядуць баявыя дзеянні супраць Украіны. і маюць некамплект праз сур'ёзныя страты.
«Частка асабістага складу па вайсковых злучэннях далёкага ўсходу РФ увойдзе ў новую мотастралковую брыгаду дзяржавы-агрэсара, якую фармуюць у Варонежы», – адзначаюць у Галоўнай управе выведкі.