Дрон ударыў па будынку «Газпрама» ў расейскім Белгарадзе
1- 12.04.2024, 12:12
- 3,736
![Дрон ударыў па будынку «Газпрама» ў расейскім Белгарадзе](https://i.c97.org/ai/591210/aux-head-1712913101-20240101_flot_360.jpg)
Фасад пашкоджаны.
У расейскім Белгарадзе раніцай 12 красавіка заявілі аб нападзе БПЛА на будынак "Газпрома". З прычыны ўдару нібыта паранены два чалавекі.
Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што горад «зазнаў напад УСУ з дапамогай БПЛА самалётнага тыпу». Расейскія СМІ апублікавалі фота і відэа наступстваў прылёту, заявіўшы, што атаку зазнаў будынак «Газпрама».
![](https://i.c97.org/ai/591210/aux-1712913108-11.jpg)
Са слоў губернатара, дрон рэзнуўся ў «адміністрацыйны будынак рэсурсазабяспечвальнага прадпрыемства».
![](https://i.c97.org/ai/591210/aux-1712913108-22.jpg)
Гладкоў сцвярджае, што з прычыны выбуху нібыта пацярпелі два чалавекі: адзін мужчына атрымаў аскепкавае раненне нагі, другі – аскепкавыя раненні рук і ног, іх шпіталізавалі.