27 лiпеня 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закрыліся крамы вядомай сусветнай сеткі

9
У Менску закрыліся крамы вядомай сусветнай сеткі

Яна была прадстаўленая ў Беларусі не вельмі шырока, але зараз няма і гэтага.

У Менску закрыліся крамы буйной нідэрландскай сеткі Spar. Яна была прадстаўленая ў Беларусі не вельмі шырока, але зараз няма і гэтага, піша Blizko.by.

Карыстальнік X Bar_maley выклаў фатаграфіі гастранома на Партызанскім праспекце, 40, недалёка ад станцыі метро "Партызанская". Тут працавала першая ў Менску крама Spar, але зараз на шыльдзе напісана “Алмі”. Пры гэтым у афармленні экстэр'ера захаваліся фірменныя чырвоныя колеры. На здымку таго ж карыстальніка ад 1 красавіка крама яшчэ завецца Spar.

Перастаў працаваць і сайт sparbelarus.by, на сайце міжнароднай сеткі ў спісе краін прысутнасці Spar Беларусі больш няма. Згодна з гандлёвым рэестрам Беларусі, дзейных крам Spar у краіне не засталося: яны або выключаныя з рэестра, або пераведзеныя ў сетку "Алмі".

Spar - нідэрландская сетка крам з 90-гадовай гісторыяй. Зараз па ўсім свеце працуе амаль 14 тысяч крам у 48 краінах. Назва перакладаецца як "елка" – яе стылізаваная выява ёсць на лагатыпе кампаніі.

У Менску першая крама сеткі адкрылася ў жніўні 2017 года на Партызанскім праспекце, 40. Франшызай кіравала кампанія “Юніфуд”, якая таксама развівала сеткі “Алмі” і Zakrama. Прадстаўнікі кампаніі казалі, што да 2020 года плануюць адкрыць 60 крам у розных гарадах Беларусі. Але ў выніку на ўсю краіну было ў некалькі разоў менш крам: тры ў Менску і па адной у Берасці, Гародні, Бабруйску, Пінску, Кобрыне і Мазыры. Пры гэтым частка з іх несла назвы Eurospar і Interspar. З часам некаторыя крамы закрыліся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках