У Менску пасля капітальнага рамонту каля дома адваліўся бетонны казырок
5- 12.04.2024, 14:04
- 6,004
Відэа.
У доме №80 на сталічнай вуліцы Ангарскай 80 пасля капітальнага рамонту ўпаў бетонны казырок, піша агенцтва «Минск-Новости».
Жыхары мяркуюць, што быў зроблены занадта вялікі сцёк для вады, тым самым пашкодзілася галоўная апора, якая і трымала яго.
Цяпер вядуцца рамонтныя работы. Паводле факту абрынання брыля праводзіцца праверка камунальнымі службамі.