6 снежня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На мяжы Эстоніі і РФ працаўнікі ФСБ збівалі ўкраінцаў

13
СМІ: На мяжы Эстоніі і РФ працаўнікі ФСБ збівалі ўкраінцаў

Падрабязнасці.

Паліцыя бяспекі (КаПо) Эстоніі заявіла, што на памежных пунктах паміж Эстоніяй і Расеяй супрацоўнікі ФСБ сістэматычна здзекаваліся з грамадзян Украіны, якія спрабавалі выбрацца ў краіны ЕЗ. Таксама вядомыя выпадкі, калі ўкраінцаў там збівалі.

Пра гэта паведамляе Postimees са спасылкай на апублікаваны штогоднік КаПо.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ў лютым 2022 года ФСБ разглядала грамадзян Украіны як патэнцыйных ворагаў, якія спрабуюць патрапіць у Расею або на часова акупаваныя РФ украінскія тэрыторыі і адтуль дабрацца да краін Еўразвяза ці Украіны, піша КаПо ў сваім штогодніку.

Акрамя здзекаў з украінцаў на тэрыторыі Расеі, пераслед украінскіх грамадзян узмацніўся на аўтамабільных пунктах пропуску Кунічына гара і Шумілкіна, на мяжы з Эстоніяй, гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў украінцаў, там з імі праводзілі гутаркі, якія больш нагадвалі допыты, іх прымушалі запаўняць анкеты, правяралі іх сродкі сувязі і збіралі звесткі, а таксама збівалі з мэтай атрымаць адказы на розныя пытанні.

Пры аглядзе людзей прымушалі распранацца да ніжняй бялізны, пасля чаго іх фатаграфавалі. Са слоў тых, хто перасякае мяжу, ФСБ таксама рабіла відэазапісы заяў, якія пасля могуць быць выкарыстаныя для «кампрамату».

Некаторых на падставе сфабрыкаваных парушэнняў на кароткі час змяшчалі ў месцы ўтрымання арыштаваных, а таксама «прасілі іх згоды» на праверку на дэтэктары хлусні і праводзілі яе.

Таксама адзначаецца, што ў апошнія месяцы 2023 года ФСБ усё часцей пачала пераследаваць жыхароў Эстоніі і іншых краін Еўразвязу на прыгранічных пунктах, якія мяжуюць з паўднёва-ўсходняй Эстоніяй, таксама ёсць паведамленні аб выкарыстанні фізічнай сілы.

Інфармацыі аб выкарыстанні фізічнага гвалту ў дачыненні да жыхароў Эстоніі не паступала, аднак мясцовыя, якія наведалі Расею, апісвалі, што яны таксама адчулі на сабе метады ціску, пра якія расказвалі ўкраінцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках