18 чэрвеня 2024, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аленявод - Пуціну і Лукашэнку: Вы хто?

36
Аленявод - Пуціну і Лукашэнку: Вы хто?

Пуцін і Лукашэнка патэлефанавалі аленяводам і назвалі сябе сябрамі з Крамля.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы са шматдзетнай сям'ёй Пяк, якая жыве на Ямале, і назвалі сябе «сябрамі з Крамля». У час размовы прысутнічалі расейскі касманаўт Алег Навіцкі і беларуская касманаўтка Марына Васілеўская, паведамляе прэс-служба Крамля.

У пачатку размовы расейскі прэзідэнт спытаў у Энксі Пяка, ці чуе той яго, у адказ мужчына сказаў: «Чую, чую, гэта хто?».

«Усе свае, з Крамля. Вашыя сябры з Крамля», - сказаў яму Пуцін.

З сям'ёй Пяк Пуцін пазнаёміўся 23 студзеня 2024 года на Усерасейскім сямейным форуме «Родныя-любімыя». Энкся Пяк распавёў, што ён з сям'ёй жыве ў тундры на Ямале, з'яўляюцца аленяводамі пятага пакалення. У тую сустрэчу Пяк запрасіў Пуціна адсвяткаваць Дзень аленявода на Ямале і пакатацца на аленях.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках