27 лiпеня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША памерлі найстарэйшыя сіямскія двайняты

7
У ЗША памерлі найстарэйшыя сіямскія двайняты

Яны былі сіямскімі двайнятамі, якія пражылі даўжэй за ўсіх.

Самыя старыя сіямскія двайняты Лоры і Джордж (раней Доры) Шапелы памерлі ва ўзросце 62 гадоў, паведаміла пахавальнае бюро Leibensperger.

«Лоры Л. Шапел і Доры А. Шапел, 62-гадовыя сіямскія двайняты з Рэдынга, памерлі ў нядзелю, 7 красавіка 2024 года, у шпіталі Пенсільванскага ўніверсітэта», — гаворыцца ў некралогу.

Яны нарадзіліся ў 1961 годзе са зрослымі чарапамі, агульнымі 30% мозгу (лобнымі і цемянной долямі) і крывяноснымі сасудамі.

Спачатку Лоры і Доры былі аднаполымі блізнятамі, але ў 2007 годзе Доры пачала ідэнтыфікаваць сябе як мужчына і змяніла імя на Джордж.

Лоры была працаздольная і зрабіла кар'еру кантры-спявачкі, а ў Джорджа былі праблемы з хрыбетнікам - ён перасоўваўся на інвалідным вазку, які перамяшчала яго сястра.

Прэс-служба Кнігі рэкордаў Гінэса адзначае, што яны былі сіямскімі двайнятамі, якія пражылі даўжэй за ўсіх. На другім месцы расейкі Маша і Даша Крывашляпавы, якія дажылі да 53 гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках