Чэхія знайшла для Украіны больш за мільён боепрыпасаў
9- 12.04.2024, 20:17
- 6,708
Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны.
Чэхія знайшла для Украіны больш за мільён боепрыпасаў і дапрацоўвае пагадненне аб бяспецы з Кіевам, заявіў чэшскі прэзідэнт Пётр Павел.
Пра гэта паведамляе iDnes.
На саміце ў Вільні ён падкрэсліў, што Чэхія ўжо знайшла больш за мільён адзінак артылерыйскіх боепрыпасаў у краінах за межамі ЕЗ, якія можна набыць для Украіны.
«Для таго каб яны (украінцы – рэд.) змаглі ўтрымаць (магчымы летні наступ расейцаў – рэд.) або спыніць яго, ім у першую чаргу патрэбная дастатковая колькасць артылерыйскіх боепрыпасаў. Мэта – каб іх як мага больш ва Украіну даставілі ў самыя кароткія тэрміны», – адзначыў ён.
Павел таксама дадаў, што Чэхія вядзе перамовы з Украінай пра двухбаковае супрацоўніцтва. Дакумент можа быць падпісаны ў траўні або чэрвені сёлета.
У той самы час ён сказаў, што ўважае за «крыху заўчаснае» наданне Украіне перспектывы ўдзелу ў Паўночнаатлантычным альянсе, у той час як пагадненні аб бяспецы дазволяць Кіеву мець больш глыбокае супрацоўніцтва з партнёрамі на гэтым этапе.