27 лiпеня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гандлёвым цэнтры ў Менску ў прыбіральні ўстанавілі камеру

25
У гандлёвым цэнтры ў Менску ў прыбіральні ўстанавілі камеру

Наведнікі абураныя, кіраўніцтва мяркуе, што праблемы няма.

Наведнікі ГЦ «Магніт» у Менску выявілі, што ў мужчынскай прыбіральні ўстаноўленая камера. Пры гэтым ніякіх папярэджанняў, што вядзецца здымка, на дзвярах няма, паведамляе Onliner.

Адміністратар паверха пацвердзіў, што ў прыбіральні працуе камера.

«У мужчынскай прыбіральні ўсталяваныя другія дзверы: там, дзе стаяць кабінкі і пісуары. У нас часта бывала, што спрабавалі зняць люстэркі ці сушыльнікі для рук, – кантынгент ходзіць розны. Камера ўсталяваная на паверсе толькі ў мужчынскай прыбіральні».

Згодна з беларускім заканадаўствам, здымка ў туалетных пакоях, душавых, раздзявалках, прымерачных кабінках і г.д. забароненая. Аднак распаўсюджаныя выпадкі, калі ў прыбіральнях вешаюць макеты камераў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках