У Менску ўпала адно з самых вялікіх дрэваў сакуры
7- 13.04.2024, 11:56
- 10,412
![У Менску ўпала адно з самых вялікіх дрэваў сакуры](https://i.c97.org/ai/591326/aux-head-1712998482-20240326_foto2_360.jpg)
Фотафакт.
З канца сакавіка да пачатку траўня ва ўсім свеце праходзіць фестываль Ханамі – свята цвіцення сакуры. І ў Менску ёсць чатыры пункты, дзе расце сакура. Але адно з самых вялікіх дрэваў сакуры ў Менску – у садзе Надзеі на вуліцы Прытыцкага, упала, піша «Смартпрэс».
«Дрэва яшчэ жывое, на ім нават ёсць бутоны кветак, але наўрад ці яго атрымаецца захаваць», – піша выданне.
Тры з чатырох месцаў цвіцення сакуры ў Менску бясплатныя для наведвання: сад Надзеі на вуліцы Прытыцкага, «Парк Дружбы народаў» з боку храма і Сэндайскі сквер каля Музычнага тэатра. У Батанічным садзе сакуры ўжо квітнеюць, уваход платны.
![](https://i.c97.org/ai/591326/aux-1712998478-1.jpg)