27 лiпеня 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што найчасцей набываюць у крэдыт пад 4% беларусы

4
Што найчасцей набываюць у крэдыт пад 4% беларусы

Лядоўні і не толькі.

Стала вядома, што беларусы часцей за ўсё набываюць у крэдыт пад 4%: мэблю, лядоўні, а таксама керамічную плітку, паведамляе БелТА.

Крэдыты «На родныя тавары» пад 4% выдае «Беларусбанк». Указаным ільготным крэдытам даволі актыўна карыстаюцца беларусы. Паводле словаў кіраўніцы ўправы камунікацыі, маркетынгу і рэкламы «Беларусбанка» Яўгеніі Жукоўскай, за тры месяцы было заключана прыкладна 21500 крэдытных дамоваў памерам амаль на 88,44 мільёна рублёў. Часцей за ўсё, удакладніла яна, крэдыты бяруць на набыццё мэблі ад беларускіх вытворцаў. На другім месцы пазначаныя лядоўні, а на трэцім месцы ў папулярнасці – керамічная плітка. У банку дапускаюць, што перавагі беларусаў да лета могуць змяніцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках