22 траўня 2024, Серада, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Багданаўка пад кантролем УСУ

Мінабароны Украіны: Багданаўка пад кантролем УСУ

Ідуць інтэнсіўныя баі.

Вёска Багданаўка ў Бахмуцкім раёне, размешчаная недалёка ад Часівага Яра, застаецца пад кантролем украінскіх сілаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Мінабароны Украіны.

«Прадаўжаюцца інтэнсіўныя баі за Багданаўку на Бахмуцкім кірунку. Багданаўка цяпер пад кантролем Сілаў абароны», – гаворыцца ў паведамленні.

Уначы, паводле звестак Мінабароны, штурмавыя групы ворага прабіліся на паўночную ўскраіну вёскі.

«Ідзе бой, вораг не спыняе штурмы», – адзначылі ў міністэрстве.

13 красавіка СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што расейскія войскі захапілі сяло Багданаўка, размешчанае ў Часіваярскай гарадской супольнасці Бахмуцкага раёна Данецкай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках