Хлопец з Баранавічаў атрымаў бронзу на кулінарным конкурсе ў Харватыі
6- 13.04.2024, 12:38
- 6,192
Што ён згатаваў.
Навучэнец Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапзвязу Цімафей Крапчук стаў прызёрам міжнароднага кулінарнага фестывалю «Перліна мора» ў Харватыі, які праходзіў у анлайн-фармаце і сабраў больш за 600 удзельнікаў з 30 краінаў, піша 1prof.by.
Паводле вынікаў каманднага выступу Беларусь стала залатой прызёркай. А асабістая скарбонка ўзнагародаў першакурсніка Цімафея Крапчука папоўнілася бронзавым медалём за шарыкі з сечанай курыцы з персікам.
«Наша каманда шмат працавала над складаннем тэхналагічнай карты. Кожны выказваў свае прапановы ў прыгатаванні стравы, яе афармленні, – падзяліўся ўражаннямі Цімафей Крапчук. – Яшчэ да конкурсу мы прадумалі да міліметра ўсе дэталі, адвастрылі кожны крок. І гэта прынесла нам перамогу!»
Цімафей Крапчук – навучэнец 1-га курсу. Хлопец навучаецца на спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання».