У менскім парку гуляў лось
11- 13.04.2024, 13:19
- 4,792

Відэафакт.
У парку Сцяпянкі гуляў лось.
Пра гэта паведамляе Onliner.
Відэа апублікавала ў TikTok беларуска з нікам yulia.veda.
«Ён спакойна шпацыраваў па сцяжынцы – агрэсіі за ім заўважана не было (хоць гэты таварыш бывае даволі небяспечны). Пра гэта, уласна, і напісалі ў каментарах пад ролікам: “У іх цяпер гон. Яны небяспечныя”, “Я б ужо бегла з дзіцем”, “Калі гэты таварыш раззлуецца, то мала не здасца”», – піша партал.
«Ну, а нехта ў прынцыпе быў абураны ягоным з'яўленнем у парку: “То кляшчы, то ласі, і ў лес не зайсці”», – дадалі там.