Чэргі на межах Беларусі і краінаў ЕЗ захоўваюцца
1- 13.04.2024, 15:19
- 2,268

На мяжы з Польшчай стаіць 40 аўтобусаў і 170 легкавых аўтамабіляў.
З Літвой – 1500 грузавікоў.
Сітуацыя на межах з ЕЗ складаная.
Так, на стан 14-й, паводле звестак памежнага камітэта, у пункце пропуску «Брэст» (з польскага боку «Цярэспаль») знаходзіцца 40 аўтобусаў і 170 легкавых аўтамабіляў.
У Беняконях на мяжы з Літвой аўтобусаў няма, стаіць 30 легкавых і 715 грузавых аўтамабіляў.
У Каменным Логу – 40 легкавых, 800 грузавых машынаў.
У Грыгораўшчыне на мяжы з Латвіяй чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў няма, аднак знаходзіцца 820 грузавікоў.