30 траўня 2024, Чацвер, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артысту Юрыю Куклачову стала дрэнна на юбілейным канцэрце

32
Артысту Юрыю Куклачову стала дрэнна на юбілейным канцэрце

Напярэдадні ён заклікаў бамбіць Еўропу.

Расейскі цыркавы артыст Юрый Куклачоў, які падтрымаў агрэсію супраць Украіны, экстрана праапераваны.

Стала вядома, што Юры Куклачоў ледзь не памёр на ўласным юбілейным канцэрце ў падмаскоўным «Вегас Холе».

Аб здарэнні паведамілі ўвечары 12 красавіка расейскія СМІ, перадае Дыялог.UA.

З уласнага юбілейнага канцэрта 75-гадовага Куклачова павезла карэта хуткай дапамогі.

Артыст адчуў сябе дрэнна падчас выступу. Папярэдне, у яго здарыўся інфаркт. Аперацыя расейскага артыста працягвалася тры гадзіны. Лекары ацэньваюць яго стан як цяжкі.

Незадоўга да сваёй шпіталізацыі Куклачоў заклікаў Крэмль нанесці ўдар па Еўропе, якая, на яго думку, плануе зрабіць расейцаў рабамі, ужывіўшы ім чыпы.

Клоўн апраўдваў тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», якія ўчынілі крывавы тэракт у канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі.

«Увесь Заходні свет супраць нас настроіўся. А мусульманскі свет, наадварот, за нас», - запэўніваў Куклачоў пасля тэракту.

Той факт, што «ІДІЛ» узяў на сябе адказнасць за напад на «Крокус», расейскі цыркач ігнараваў, абвінавачваючы ў здарэнні Захад.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках