The Hill: Трамп падтрымаў выдзяленне вайсковай дапамогі Украіне, але з умовай
26- 13.04.2024, 16:29
- 10,520
Гэтую тэму палітык абмеркаваў са спікерам Палаты прадстаўнікоў Майкам Джонсанам.
Рэспубліканец Дональд Трамп, які балатуецца ў прэзідэнты ЗША, даў згоду на разблакаванне вайсковай дапамогі Украіне.
Аднак, на ягоную думку, зброю Кіеў павінен атрымліваць у крэдыт, а не бязвыплатна.
Аб гэтым піша газета The Hill.
Пратрампісцкае крыло Кангрэса ЗША з пачатку 2024 года блакуе фінансаванне вайсковай дапамогі Украіне. Пастаўкі ўзбраенняў поўнасцю спыніліся, што пагоршыла становішча Украіны на полі бою.
Гэта тэму Трамп абмеркаваў 13 красавіка са спікерам Палаты прадстаўнікоў Майкам Джонсанам.
Пасля заканчэння размовы рэспубліканец заявіў, што гатовы выдаць дапамогу толькі ў тым выпадку, калі яна будзе ў выглядзе крэдыту.
"Мы разглядаем гэта тут і цяпер... Мы думаем, каб зрабіць гэта ў форме крэдыту, а не проста падарунка", - сказаў Трамп.
На ягоную думку, за вайсковую дапамогу Украіне павінна плаціць Еўропа, каб "зраўняць рахунак".
"Калі яны не зраўняюць рахунак, (...) яны пацерпяць значна больш, чым мы", - сказаў Трамп.
Раней Трамп публічна заяўляў, што заахвочвае напад расейскага войска на еўрапейскія краіны ў NАТJ, бо яны нібыта занадта мала плацяць Амерыцы за абарону.