27 лiпеня 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы злавілі «ядзернага Фантамаса»

1
Немцы злавілі «ядзернага Фантамаса»

Нечым да Мядзведзева падобны.

У расейскага “палітолага” Сяргея Караганава, які заклікаў нанесці ядзерны ўдар па Еўропе, у дадатак да італьянскай кватэры выявілі яшчэ і нямецкую. Першая была ў Венецыі, другая ў Бэрліне. Зноў у гасцях у NАТО... Як жа так, Сяргей?

Караганаў пад еўрапейскімі санкцыямі. Еўропа яму больш "не свеціць". Цяпер пільныя немцы закрылі Караганаву магчымасць атрымліваць даход ад яго бэрлінскай кватэры. Сцвярджаецца, што раней Караганаў зарабляў па 850 еўраў за месяц.

Даведаўшыся, што супраць яго рыхтуюцца санкцыі, “ядзерны Фантамас” спрабаваў “падарыць” кватэру сваёй жонцы, але немцы не далі гэтага зрабіць. “Не атрымалася твая хітрасць малпы”, - казаў герой Бельмандо ў вядомым фільме. Цяпер гісторыя выплыла вонкі.

Чарговы скандальны эпізод з удзелам пуцінскага "патрыёта" з абслугі. Ганіць NАТО, маючы нерухомасць у краінах NАТО. А раз да нерухомасці не пускаюць, можна заклікаць да ядзернага ўдару? Нечым да Мядзведзева падобны.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках