20 траўня 2024, панядзелак, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася карта дарожных камер у Меску, якія фіксуюць аўто без тэхагляду

8
З'явілася карта дарожных камер у Меску, якія фіксуюць аўто без тэхагляду

На ёй ёсць шэсць адрасоў.

На сайце СЗАТ "Бяспечныя дарогі Беларусі" з'явілася карта размяшчэння камер назірання за транспартам у Менску. У апісанні да іх ёсць пазнака, што гэтыя камеры могуць выкарыстоўвацца для кантролю праходжання тэхагляду аўтамабіля, паведамляе партал AV.by.

Усяго на карце сталіцы пазначана шэсць камер тыпу RoadEye S01. Адзначаецца, што менавіта яны могуць аўтаматычна фіксаваць адсутнасць праходжання тэхагляду.

Адрасы на гэтай карце пададзеныя наступныя:

- Менск, пр. Пераможцаў, 9 (у цэнтр);

- Менск, вул. Няміга, 5 (да пр. Пераможцаў);

- Менск, вул. В. Харужай, 1а (на пл. Я. Коласа);

- Менск, вул. М. Багдановіча, паблізу в 27 па вул. Зыбіцкай (да вул. Я. Купалы);

- Р28, 10.240, выезд з Менска (у Ждановічах);

- Капішча, вул. Авіяцыйная, 33 (на Уруччы).

Вядома, што "лісты шчасця" са штрафамі за няпройдзены тэхагляд маглі прыходзіць і з іншых камер, але гэта адбывалася толькі пасля таго, калі кіроўца трапіўся на перавышэнні хуткасці. Пасля гэтага супрацоўнік ДАІ ў ручным рэжыме правяраў факт праходжання тэхагляду і, калі яго не было, выпісваў дадатковы штраф.

На сённяшні дзень штраф за няпройдзены тэхагляд для фізічных асоб роўны 0,5 базавай адзінкі (20 рублёў). За гэтае парушэнне, учыненае паўторна на працягу года, трэба будзе заплаціць 2 базавыя адзінкі. Для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб штраф роўны 5 базавым адзінкам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках