27 лiпеня 2024, Субота, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына тэрмінова перадае Украіне яшчэ адну ўстаноўку Patriot

5
Нямеччына тэрмінова перадае Украіне яшчэ адну ўстаноўку Patriot

Падрабязнасці.

Нямеччына перадасць Украіне яшчэ адну пускавую ўстаноўку да сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot.

Пра гэта паведамляе N-TV.

"У сувязі з далейшым павелічэннем колькасці расейскіх авіяўдараў па Украіне ўрад Нямеччыны прыняў пастанову дадаткова ўмацаваць ўкраінскую супрацьпаветраную абарону", – цытуе N-TV заяву нямецкага міністэрства абароны.

Раней, па дадзеных N-TV, Узброеныя сілы Нямеччыны ўжо выдалі Украіне дзве агнявыя ўстаноўкі Patriot.

Сістэмы СПА для Украіны

Украіна яшчэ з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання працуе над узмацненнем сваёй СПА, заклікаючы партнёраў перадаваць свае ўстаноўкі, здольныя збіваць расейскія ракеты і дроны.

Аднак патрэбнасць Украіны ў супрацьпаветранай абароне абвастрылася пасля аднаўлення расейскіх удараў па аб'ектах энэргетыкі. Дапамагчы Украіне з пошукам СПА абяцала Нямеччына. Як заяўляў Бэрлін, нямецкі ўрад перагледзіць свае запасы і будзе шукаць па свеце сістэмы, якія можна адправіць ва Украіну.

Як заяўляў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каб цалкам закрыць неба Украіны ад расейскіх дронаў і ракет, трэба 25 сістэм Patriot.

Са слоў міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы, Украіна ўжо знайшла ў свеце 100 свабодных сістэм Patriot, але спачатку хоча дабіцца атрымання 7 з іх. Аднак, як адзначаў міністр, у прыярытэце Украіны не толькі Patriot, але і сістэмы Samp-T, таксама здольныя збіваць балістыку.

Сёння, як казаў Кулеба, Украіна вядзе перамовы аб атрыманні двух батарэй Patriot і адной батарэі Samp-T.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках